Netherlands Embassy in Warsaw, Poland

Сродкі Амбасады для Беларусі 2017

Правы чалавека з'яўляюцца краевугольным каменем знешняй палітыкі Нідэрландаў. У якасці асновы для чалавечай годнасці і свабоды яны ствараюць аснову для развіцця дэмакратыі, вяршэнства закона і эканамічнага прагрэсу любой дзяржавы.

Нідэрланды  перакананы, што дынамічнае развіццё яркай, сучаснай і энергічнай грамадзянскай супольнасці жыццёва важна для якасці дэмакратыі, эканамічнага развіцця і прагрэсу цывілізацыі Беларусi.

З мэтай падтрымкі развіцця грамадзянскай супольнасці і дэмакратыі ў Беларусі, Нідэрланды зрабілі наяўнымi дзве праграмы: Фонд Правоў Чалавека і Нідэрландcкi Фонд Рэгіянальнага Партнёрства – Матра  (НФРП - МАТРА).

Ніжэй Вы знойдзеце апісанне і патрабаваннi абедзвюх праграм.     

Апошні тэрмін падачы праектных прапаноў:

13 лютага 2017, 23:59 гадзін

Агульная інфармацыя

Ўвядзенне

Заяўнікі запытаны ўважліва прачытаць наступную інфармацыю пра патрабаванні для атрымання фінансавання ад Нідэрландcкага Фонду Рэгіянальнага Партнёрства – Матра  (НФРП - МАТРА) i Фонду Правоў Чалавека: 

  1. Умовы для зацвярджэння праектных прапаноў, выкладзены далей у пункце Падрабязная інфармацыя аб падачы заяўкі і патрабаваннях. У прынцыпе, Амбасада будзе прапаноўваць гранты не больш за € 25,000 - (Амбасада пакідае за сабой права прысуджаць вышэйшыя грантаы у выключных выпадках).
  2. Заяўнікi запытаны забяспечыць дакладную ацэнку патрэбаў іх праекта і сум, ўказаных у бюджэце праекта. Глядзiце далей форму заяўкі.
  3. Амбасада клапоціцца аб тым, што гранты прысуджаюцца там, дзе яны найбольш неабходныя, і што яны правільна выкарыстоўваюцца. Заяўкі, такім чынам, павінны быць прадстаўлены ў адпаведнасці з патрабаваннямi НФРП – МАТРА або Фонду Правоў Чалавека.
  4. Акрамя таго, дзейнасць па праекце і падыходы да праектаў павінны перагукацца з мэтамi НФРП – МАТРА або Фонду Правоў Чалавека. Заяўнікi павінны дакладна паказаць, па якой з двух даступных праграм яны хацелі б звярнуцца.
  5. НФРП – МАТРА i Фонд Правоў Чалавека кіруюцца попытам. Таму супрацоўнік Амбасады будзе рады абмеркаваць і пракансультаваць па ідэях і тэмах праекта перад тым, як кандыдат падае заяўку.    Калі ласка, не саромейцеся звяртацца да нас па электроннай пошце ( WAR-Belarus@minbuza.nl) альбо скайпе (Matra.Kap) у выпадку якіх-небудзь запытаў  або сумненні ў дачыненні да вашых ідэй цi тэм, да якiх вы хацелі б звярнуцца ў вашым праекце.
  6. Папярэднія вынікі конкурснага адбора, паданых да 13 лютага 2017 г., заявак павінны быць даступнымi з 30 сакавіка 2017 года. Заяўнікі запытаны даведвацца аб выніках у Амбасадзе
  7. Канчатковыя вынікі конкурснага адбора заявак, паданых да 13 лютага 2017 г., будуць вядомыя з 20 красавік 2017 года.

НФРП – МАТРА i Фонд Правоў Чалавека

Нідэрландcкi Фонд Рэгіянальнага Партнёрства – Матра  (НФРП - МАТРА)

Для таго, каб мець права на атрыманне грантаў МАТРА, праекты павінны спрыяць працэсу трансфармацыі Беларусі ў плюралістычную, дэмакратычную краіну, дапамагаючы стварыць больш моцную грамадзянскую супольнасць, актыўную ў гэтым накірунку. НФРП - МАТРА падтрымлівае ініцыятывы толькі мэтавай групы.

Прыкладамi прымальных відаў дзейнасці з'яўляюцца:

  • Ініцыятывы па ўмацаванні вяршэнства закона;
  • Ініцыятывы, накіраваныя на прасоўванне (папулярызацыю) грамадскага ўдзелу;
  • Ініцыятывы ўмацоўваюшчыя грамадзянскую актыўнасць;
  • Ініцыятывы па ўмацаванні здольнасці няўрадавых арганізацый уплываць на працэсы трансфармацыі;
  • Ініцыятывы па ўмацаванні ролі інавацыйнай адукацыі ў актыўным грамадзянскiм грамадстве;
  • Ініцыятывы, звязаныя са змяненнем стаўлення грамадства да Правоў Чалавека;

Фонд Правоў Чалавека

Як частка сусветнай супольнасці, Нідэрланды адчуваюць сябе адказнымi за садзейнічанне свабодзе ў свеце. Палітыка абароны правоў чалавека Галандскага ўрада адлюстроўвае гэтую адказнасць.

Мэтай Фонду па Правах Чалавека з'яўляецца падтрымка ініцыятыў, якія спрыяюць ажыццяўленню асноўных свабод і абароны правоў груп людзей, якія могуць падвяргацца дыскрымінацыі.

Асноўныя прынцыпы Галандскай Палітыкі ў галіне Правоў Чалавека выкладзены у дакуменце "Палітыка па правах чалавека - справядлівасць і павага для ўсіх", які можна спампаваць непасрэдна АДСЮДЬ. У гэтым конкурсе заявак Амбасада будзе адбіраць праекты з відавочным упорам на:

  • Абаронцаў правоў чалавека;
  • Роўныя правы для жанчын;
  • Роўныя правы для ЛГБТ;
  • Свабода слова і iнтэрнэту; Свабода рэлігіі і перакананняў; Свабода друку;
  • Правы чалавека і развіццё;
  • Бiзнес i Абарона правоў чалавека.

Падрабязнае апісанне тэм, якiя ахоплівае ФПЧ: "Палітыка па правах чалавека - справядлівасць і павага для ўсіх" (ст. 22-37).

Падрабязная інфармацыя аб падачы заяўкі і патрабаваннях

Патрабаванні

  • заяўкі павінны мець стаўленне да мэт  НФРП – МАТРА або Фонду Правоў Чалавека;
  • працягласць праекта не можа перавышаць 12 месяцаў;
  • праект павінен быць ініцыятывай, якая рэагуе на мясцовыя патрэбы;
  • мэты праекта, а таксама чаканыя вынікі, павінны быць дакладна сфармуляваны;
  • мэтавыя групы павінны быць дакладна вызначаны;
  • мэтавая група павінна актыўна ўдзельнічаць ва ўсіх этапах праекта;
  • мэтавая група павінна несці частку цяжару праекта (фінансавыя або ў другой форме)
  • Праект павінен выразна паказваць, якім чынам ён спрыяе паляпшэнню правоў чалавека ў Беларусі;
  • Пры ацэнцы прапановы таксама будзе прымацца да ўвагі кіраўніцкi патэнцыял арганізацыі-выканаўцы. Фінансуюцца, як правіла, мясцовыя выдаткі (праект павінен быць эканамічна эфектыўным).

Сумеснае фінансаванне магчыма толькі, калі (а) дзейнасці НФРП – МАТРА або Фонду Правоў Чалавека дакладна вызначаны, (б) іншыя крыніцы фінансавання указаны у прапанове, (в) бюджэт з'яўляецца збалансаваным. У такіх выпадках праектная прапанова павiнна ўказываць суму, якая будзе запытана ад іншых донараў (калі праект або яго частка прадстаўляецца да іншых донараў) і суму, выдзеленую іншымі донарамі (калі ўклад ад іншых донараў ўжо быў прадастаўлены).

Абмежаванні

Толькі няўрадавыя і некамерцыйныя арганізацыі (у тым ліку незалежныя СМІ) могуць прыняць удзел у конкурсе.

Наступныя арганізацыi, праекты, мерапрыемствы і бюджэтныя выдаткі не маюць права на фінансаванне ў рамках НФРП – МАТРА або Фонду Правоў Чалавека:

  • праекты, якія ўжо пачаліся АБО якія былі прадстаўлены пасля даты закрыцця прыняцця прапаноў;
  • камерцыйная дзейнасць;
  • праекты, якія з'яўляюцца паўторам папярэдніх праектаў;
  • выдаткі на будаўніцтва або рамонт (будынка) для праектаў;

Чыста дабрачынныя дзейнасці, такія, як медыцынская дапамога ці ахвяраванні ежы, не разглядаюцца ў якасці структурнага ўкладу у працэс рэформаў. Нягледзячы на тое, что яны актыўна закранаюць мэтавую групу. Нягледзячы на пахвальнасць і карыснасць, якiмi яны могуць быць, гэтыя мерапрыемствы, відавочна, не маюць права на грант НФРП – МАТРА або Фонду Правоў Чалавека.

Новыя праекты заяўнікоў могуць падтрымліваецца толькі тады, калі папярэдні праект заяўніка быў завершаны (Пасольства пакідае за сабой права прымаць рашэнне ў кожным канкрэтным выпадку).

Звярніце ўвагу, што арганізацыя можа падаць толькі адзін праект за заклік да прапановы. Калі заяўка была прадстаўлена ў НФРП – МАТРА, заяўнік не можа прадставіць яшчэ адну заяўку ў Фонд Правоў Чалавека, і наадварот;

Парадак падачы заявак

  • Заяўкі павінны быць адпраўлены па адрасе  WAR-BELARUS@minbuza.nl ;
  • Пры неабходнасці, для іх ўласнай бяспекі, заяўнікі могуць выкарыстоўваць праграмы шыфравання (ключ PGP можна спампаваць адсюль ці з http://keyserver.pgp.com ).
  • Заяўкі павінны быць пададзены самімi арганізатарамi праекта;
  • Заяўкі павінны быць пададзены на Англійскай мове (Беларускi або Рускi варыянт вітаецца, але не абавязковы);
  • Вы можаце знайсці мадэль праектнай заяўкі ТУТ
  • Заява павінна быць пададзена ў адпаведнасцi з прадастаўленым шаблонам.

Сцвярджэнне, кантракт, плацеж

Фонды Амбасады для НФРП – МАТРА i Фонду Правоў Чалавека абмежаваныя. Гэта азначае, што праектныя прапановы могуць быць адхіленыя, нават калi праектная прапанова задавальняе ўсім вышэйпералічаным патрабаванням. Будуць падтрымлівацца тыя праекты, якія больш спрыяюць агульным мэтам НФРП – МАТРА i Фонду Правоў Чалавека.

Калі праект будзе ўхвалены, заяўнік атрымлівае рашэнне, у якім выкладзены ўмовы гранта. Пасля атрымання гэтага, Амбасада Каралеўства Нідэрландаў выдае грант.

Любыя змены ў бюджэце вышэй за 10% ад бюджэтных катэгорый, якія тычацца гранта Амбасады, патрабуюць нашай згоды. У выпадку падаўжэння працягласці праекта, арганізатары праекта павінны паведаміць Амбасаду  і атрымаць адабрэнне.

Маніторынг

Амбасада аддае перавагу супрацоўніцтву і больш інтэнсіўнаму ўзаемадзеянню ў працэсе рэалізацыі праекта, таму кожныя два месяцы заяўнік павiнен інфармаваць пасольства аб:

а. стан рэалізацыі праекта,

б. любыя патрэбы / запыты якiя вы можаце мець,

в. любыя праблемы цi цяжкасцi,

г. агульная сітуацыя ў праекце і ў вашай арганізацыі,

д. гэтае паведамленне можа быць на беларускай або рускай мове,

е. Калі ласка, заставайцеся на сувязі з пасольствам таксама, калі ўсё ў парадку.

Калі ласка, не варта чакаць, што пасольства будзе адпраўляць запыты прадставіць прамежкавыя справаздачы. Кожныя два месяцы амбасада чакае «сігнал» ад грантаатрымальніка, каб таксама праверыць гатоўнасць заяўніка мець зносіны з донарам, каб кантраляваць, а затым ацаніць грантаатрымальніка у якасці партнёра і рэалізатара праекта.

Калі праектная дзейнасць дазваляе, Пасольства просіць грантаатрымальніка дазволіць супрацоўнiку МАТРА / HRF на доступ да статыстычнай інфармацыі аб праекце:

а. грантаатрымальнікi могуць зрабіць гэта альбо праз спецыяльны акаўнт (па ўзгадненні з Пасольствам) для адсочвання статыстыкі;

б. у выпадку друкаваных матэрыялаў - з дапамогай прадастаўлення рэгулярнай інфармацыі аб друкаваннi, продажу і зваротах;

в. грантаатрымальнікам прапануецца ўключыць Пасольства ў спісы адпраўкi па электроннай пошце і запрашаць / інфармаваць прадстаўнікоў пасольства пра падзеі, арганізаваныя імі.

Справаздачнасць

Атрымальнік гранта павінен прадставіць канчатковыя апісальныя і фінансавыя справаздачы на працягу шасці тыдняў пасля даты заканчэння праекта.

Апісальная справаздача павiнна ўключаць інфармацыю аб рэалізацыі праекта, плануемыя мерапрыемствы супраць рэалізаваных, нечакана ўзнікшыя праблемы або поспехі, меркаванні арганізатараў і ўдзельнікаў, вынятыя урокi, планы на будучыню фатаздымкi. Цэніцца iнавацыйны падыход да апісальнай справаздачы.

Фінансавая справаздача павінна ўключаць у сябе табліцу канчаткова рэалізаванага бюджэту. З гэтай інфармацыяй атрымальнік гранта прадстаўляе копіі арыгінальных рахункаў і іншых дакументаў, якія пацвярджаюць зробленыя выдаткі. Фінансавая справаздача павінна быць падрыхтавана на аснове зацверджанага бюджэту. Калі ласка, пераканайцеся, што ўсе выдаткі, названыя ў файле будуць мець адпаведныя дакументы, якія пацвярджаюць і абгрунтоўваюць выдаткі.

Калі ласка, паспрабуйце прадставіць у сваім дакладзе усе дасягненні ў найбольш празрыстым спосабам.

Абедзве фінансавая і апісальная справаздачы павінны быць падрыхтаваны ў празрыстай і яснай форме.

Выніковыя апісальная і фінансавая справаздачы павінны быць падрыхтаваны на ангельскай мове і прадстаўлены ў электронным выглядзе (у тым ліку сканы фінансавых дакументаў).

Амбасада Нідэрландаў пакідае за сабой права інспектаваць дзейнасць па праектах і фінансы праектаў у любы час.

У выпадку, калі справаздача больш чым 4 MB, загрузіце яго ў бяспечнае воблака (Dropbox, GDrive, ICloud або Мега) і iнфармуйце аб бяспечным лiнку. PGP не з'яўляецца абавязковым, але вітаецца.

Кантакты

НФРП – МАТРА i Фонд Правоў Чалавека рухаюцца попытам, таму супрацоўнік Амбасады будзе рады абмеркаваць і пракансультаваць па ідэях і тэмах праекта да падачы праектнай прапановы. Калі ласка, не саромейцеся звяртацца да нас у выпадку якіх-небудзь запытаў, сумневы ў дачыненні да вашых ідэй і  тэм, да якiх вы хацелі б звярнуцца ў праектах. 

Кантактная інфармацыя:

Амбасада Каралеўства Нідэрландаў
Аддзел MАTRA фонду i Фонду Правоў Чалавека                                                                                    
вул.Кавалерыi 10
00-468 Варшава
Тэлефон +48 22 559 12 50/51,
электронная пошта: WAR-BELARUS@minbuza.nl
Skype: Matra.Kap
Telegram: @Wojtek_B
Signal: +48 600 433 414

Кантактныя асобы:

Г-н Войцэх Бародзич - Смалiнскi
Г-жа Kaся Колман

У дадатак да наяўных сродкаў, Амбасада мае магчымасць надзвычайнага фінансавання, накіраванага на сітуацыі, звязаныя з абаронцамi правоў чалавека.  У гэтых выпадках, Вы можаце звярнуцца ў Амбасадау на працягу ўсяго года.